Супермадэль Марына Лінчук знялася ў адкрытай фотасесіі для часопіса 25 Magazine. Фатаграфаваў Марыну маэстра Віктар Дэмаршалье.

Марына Лінчук — адна з галоўных мадэляў славянскага паходжання. Яна нарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. У школу мадэляў трапіла выпадкова, калі вырашыла скласці кампанію сваёй сяброўцы. З мінскай школы прыгажосці ў 15-гадовым узросце Марына перайшла ў маскоўскае мадэльнае агенцтва IQ Models, куды яе прынялі адразу ж.

Але затрымлівацца ў Маскве Марына не стала — кіраўнік агенцтва адправіў яе працаваць у Японію. У Токіа яна хутка асвоілася, загаварыла на японскай і зрабіла першыя крокі да ператварэння ў супермадэль.

З Японіі Марына пераехала ў Нью-Ёрк. Там адбылася важная для яе кар’еры падзея — фотасесія са Стывенам Майзелам, якая звярнула на яе ўвагу шырокай грамадскасці. Яна пачала атрымліваць прапановы ад Christian Dior, Dolce & Gabbana, Versace, Donna Karan, Kenneth Cole, Escada, MaxMara і Gap.

Марына з’яўлялася на вокладках італьянскага, японскага, рускага і партугальскага Vogue, Harper’s Bazaar, Numero і Glamour.

Марына выходзіла на подыум на паказах Givenchy, Gucci, Michael Kors, Alexander McQueen, Paul Smith, Versace, Chanel, Fendi, Louis Vuitton, Yves Saint Laurent, Ralph Lauren, John Galliano і Roberto Cavalli. Тройчы яна выконвала ролю «анёла» Victoria’s Secret.

Французская Vogue назваў яе адной з 30 лепшых мадэляў 2000-х гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?