У міжнародным аэрапорце амерыканскага Бірмінгема (штат Алабама) ўпала электроннае табло з раскладам рэйсаў, прыціснуўшы 10-гадовага хлопчыка.
Яго выратаваць не ўдалося. У выніку інцыдэнту раненні атрымалі брат, сястра і маці загінулага дзіця.
Усе яны знаходзяцца ў бальніцы, стан маці ацэньваецца як крытычны.

Вага інфармацыйнага шчыта складала 130-180 кг. Падняць яго дапамаглі пяцёра мінакоў. Прычына, па якой ўпала табло, пакуль не высветленая.

На мінулым тыдні завяршыўся першы этап праекта мадэрнізацыі аэрапорта Бірмінгема. У прыватнасці, там былі пераабсталяваны залы чакання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?