23.03.2013 / 13:13

Мінгарвыканкам: Сёння на суботнік па ўборцы снегу выйшлі больш як 24 тысяч мінчан 4

Мінгарвыканкам падвёў папярэднія вынікі чарговага суботніка па ўборцы снегу, які адбыўся ў сталіцы 23 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, падчас сумеснай працы камунальнымі службамі і жыхарамі Мінска ў суботу прыбрана і вывезена больш як 17 тысяч метраў кубічных снегу.

На суботнік выйшла больш як 24 тысячы мінчан, працавала больш як 750 адзінак тэхнікі, зрасходавана больш як 190 метраў кубічных пясчана-салянай сумесі.

Супрацоўнікі Мінгарвыканкама ўзялі ўдзел у працы па ўборцы снегу на вуліцах К.Маркса, Леніна, у мікрараёне Каменная Горка. На суботнік выйшлі прадстаўнікі працоўных і студэнцкіх калектываў, раённых адміністрацый Мінска, устаноў адукацыі.

Нагадаем, яшчэ адзін масавы суботнік па ўборцы снегу прайшоў у Мінску 19 сакавіка. Паводле даных Мінгарвыканкама, тады на суботніку працавала больш як 80 тыс. чалавек, у тым ліку прыкладна 11 тыс. прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Прэс-служба БАЖ / Адказаць
23.03.2013 / 13:21
На канапе :-)
0
STATiK / Адказаць
23.03.2013 / 17:24
Мае спачуванні тым, каго прымусілі ў суботу дубець с лапатай. Трымайцеся, дома адпачніце ў цяпле з гарачай гарбатай. Хутка цяпло, хварэць ня трэба. Вясна прыйдзе. Ува ўсіх сэнсах.
0
мінчук / Адказаць
23.03.2013 / 18:48
Ну а дзе фотарэпартаж?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру