23.03.2013 / 13:19

У Гомелі мяцеліца, моцны парывісты вецер і снежныя заносы 2

МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце.

З вечара 22 сакавіка ў Гомельскай вобласці пачалася мяцеліца. 23 сакавіка працягваюцца моцныя снегапады і снежныя заносы.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, у суботу і нядзелю захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я — моцны снег, парывісты вецер, мяцеліца і снежныя заносы. Паводле інфармацыі гідраметэацэнтра, парывы ветру дасягаюць 15—18 м/с.

У такіх умовах надвор'я МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце.

Паколькі магчымае парушэнне энергазабеспячэння, ратавальнікі раяць падрыхтавацца да адключэння электраэнергіі, закрыць газавыя краны, машыны паставіць у гараж, а пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць далей ад дрэў.

Таксама МНС рэкамендуе навучыць дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі: знаходзячыся на вуліцы, абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам, дрэвы, збудаванні павышанай рызыкі.

У суботу ў Гомелі працуе тэхналагічны транспарт і дворнікі, аднак дарогі і тратуары па-ранейшаму пад снегам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ірына / Адказаць
23.03.2013 / 18:46
Сёння ў школах прайшлі прадметныя алімпіяды, і іх не адмянілі. А у прошлую суботу, калі ў Гомелі было зацішша, нават адмянілі заняткі ў навучальных установах па адмашцы зверху. А паколькі ў сталіцы не назіраецца завірухі, таму ніякіх загадаў на сённішні дзень не было, а ў мясцовай улады не хапіла розуму (ці можа смеласці?) падумаць хаця б пра школьнікаў.
0
БР / Адказаць
23.03.2013 / 19:12
Что-то я не понял - предметные олимпиады в школах обычно не в марте проводятся. Сейчас уже республиканские на носу. Вот, с понедельника как раз в Гомеле олимпиада по географии будет. Запланирован у них там полевой практический тут. Вот тут я посмотрю, как они в сугробах будут съёмку проводить)) Или придумают что-нибудь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру