23.03.2013 / 15:26

У цэнтры Вільні ў беларуса ўкралі чамадан з кардыястымулятарам

Без лекаў і стымулятара яго жыццю пагражае небяспека.

Чамадан з медыкаментамі і кардыястымулятарам укралі ў грамадзяніна Беларусі ў цэнтры Вільні,
паведамляе літоўская газета «Рэспубліка».

Пацярпелы звярнуўся ў сталічную паліцыю і паведаміў, што без лекаў і стымулятара яго жыццю пагражае небяспека.

Паліцэйскім было дадзена ўказанне ўзмацніць патруляванне ў раёне чыгуначнага вакзала і пачаць пошукі зламысніка па ўказаных заяўнікам прыкметах. У выніку быў затрыманы падазраваны 1974 года нараджэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру