23.03.2013 / 23:27

Брытанская паліцыя назвала смерць Беразоўскага няяснай 9

Брытанская паліцыя разглядае смерць прадпрымальніка Барыса Беразоўскага як «няясную», перадае Agence France-Presse ўвечары ў суботу.

«Аддзел паліцыі даліны Тэмзы прыступіў да расследавання смерці 67-гадовага мужчыны ў доме ў Аскоце, графства Беркшыра. Яго смерць на дадзены момант разглядаецца як няясная, вядзецца поўнамаштабнае расследаванне», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцэйскага падраздзялення.

Па дадзеных тэлеканала Sky News, мёртвага Беразоўскага ў ванне знайшоў ахоўнік. Як распавёў сябар сям’і Беразоўскага Дзям’ян Кудраўцаў, прычынай смерці прадпрымальніка стала спыненне сэрца.

«Знешніх прыкмет самагубства няма. Няма слядоў ад шпрыцоў, няма прыкмет прыёму нейкіх таблетак — невядома ад чаго спынілася сэрца», — дадаў Кудраўцаў, заклікаўшы не спекуляваць здагадкамі пра самагубства Беразоўскага.
Паводле яго слоў, прынамсі да ўскрыцця ніхто не скажа, ад чаго ён памёр.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гули-гули / Адказаць
23.03.2013 / 23:32
Vicious Games
0
sid / Адказаць
23.03.2013 / 23:39
http://lenta.ru/news/2013/03/24/last/ "Невытлумачальная смерць" па ангельскіх, так бы мовіць, паліцэйскіх канонах, гэта калі адразу без экспертызы нельга сказаць ад чаго памёр нейкі спадар ці спадарыня. "Невытлумачальная" гэта не значыць загадкавая. Амаль любы інфаркт -- гэта "невытлумачальная" смерць па іхнему.
0
беляш разладу / Адказаць
23.03.2013 / 23:49
Трэба праверыць усе як след, можа прытварыуся.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру