Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксаны Рудовіч.
Пасля акцыі пачаліся затрыманні.
Скульптар Генік Лойка (справа) і бізнэсовец, ветэран "Талакі" Алесь Суша. Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Перад пачаткам: каля кінатэатра "Кастрычнік" былі ўсталяваныя рамкі-металашукальнікі, дзяжурыў спецназ. Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Побач збіраліся ўдзельнікі Дня Волі. Фота Сяргея Гудзіліна.
Узняўся першы сцяг. Фота Сяргея Гудзіліна.
Людзей і сцягоў более. Фота Сяргея Гудзіліна.
За турнікеты пайшло ўсяго некалькі чалавек. Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Збіралі подпісы за помнік Каліноўскаму ў Мінску. Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксаны Рудовіч.
У Парку дружбы народаў незадоўга да прыходу шэсця. Фота Сяргея Гудзіліна.
Перад пачаткам мітынгу. Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксана Рудовіч.
Адзнака гэтага Дня Волі -- маса крэатыўных плакатаў. Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксаны Рудовіч.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Фота Аксаны Рудовіч.
15.33
Праваабаронцы-вясноўцы паведамляюць, што ў Савецкі РУУС Менску дастаўлены ўжо 8 ўдзельнікаў мітынгу. Праўдападобна, што сярод затрыманых - Дзмітрый Кавалгін, актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Алег Рагоўскі і Мікіта Кавалёў.
15.02
Па інфармацыі праваабаронцаў-вясноўцаў, каля "Макдональдса" на вул.Багдановіча былі затрыманыя чатыры чалавекі.
14.40
Пачаліся затрыманні, паведамляе радыё "Свабода". Некалькі міліцыянтаў заскочылі ў тралейбус №37.
Міліцыянты па рацыі атрымалі загад затрымліваць людзей з сімволікай, партрэтамі палітвязняў, а таксама тых, хто ўзрываў петарды.
14.37
Частка моладзі, якая брала ўдзел у мітынгу, ідзе калонай па вуліцы Багдановіча, спяваючы песню «Ляпісаў» «Не быць скотам!» на словы Купалы.
14.34
Спецназаўцы кажуць, што ім пастаўленая строгая задача, каб людзі, што разыходзяцца, хавалі сімволіку. Маўляў, не дапускаць распаўюджвання ідэй.
14.20
Мітынг скончыўся. Людзі разыходзяцца.
14.17
14.15
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заклікаў процістаяць наменклатурнай прыватызацыі: «Іначай у адзін цудоўны дзень прачнёмся — а ўсё вакол належыць кітайскім камуністам і расійскім алігархам». Таксама ён прыгадаў, як два гады таму на Дзень Волі «лавіў прамяні сонца» ва ўнутраным дворыку турмы КДБ. І заклікаў не забывацца пра палітвязняў.
14.08
Першым выступіў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён адзначыў, што тэма барацьбы за незалежнасць, як і 95 гадоў таму, актуальная. Казаў пра ўзмацненне расійскай экспансіі, страту ключавых беларускіх прадпрыемстваў: «Улада прадала Белтрансгаз, рыхтуецца прадаць
Пасля прамаўляў Дзяніс Садоўскі з Хрысціянскай дэмакратыі. Ён заводзіць прысутных лозунгамі «Сыходзь!» і «Жыве Беларусь!» У натоўпе сярод слухачоў стаяць лідар Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч і старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
14.02
У парку праз некалькі хвілін пачнецца мітынг. Прамаўляць будуць у мегафон — іншай гукаўзмацняльнай тэхнікі няма. Яе сканфіскоўвалі штогод, калі яе прывозілі. Летась сканфіскаваная застаецца ў міліцыі — гэткая «прававая дзяржава».
13.40
Шэсце падыходзіць да пляцоўкі ў Парку дружбы народаў, дзе мае адбыцца мітынг. Людзі сцякаюцца да пляцоўкі вузкімі дарожкамі між гурбамі снегу.
13.38
…А тым часам у Парку дружбы народаў
13.32
Затрыманага па дарозе ў Мінск полацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) непаўналетняга Уладзіміра Капелькіна адпусцілі.
Як паведаміла БелаПАН каардынатар аргкамітэта БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, каля трох гадзін Капелькіна пратрымалі ў Полацкім РАУС, а затым адпусцілі, прычым без выкліку ў міліцыю бацькоў.
Уладзімір Капелькін, якому праз 10 дзён споўніцца 18 гадоў, раніцай 24 сакавіка ехаў з Полацка ў Мінск. Маршрутнае таксі, у якім ён знаходзіўся, на выездзе з Полацка спынілі. Затрыманне Капелькіна патлумачылі тым, што ён, будучы непаўналетнім, сабраўся ў далёкую паездку без бацькоў.
13.18
Каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» сталі маладафронтаўцы з метровымі каляровымі плакатамі. На іх — здымкі беларускіх палітвязняў — Дашкевіча, Севярынца, Лобава і іншых, а таксама лозунг «Наступны Дзень Волі — на волі». сярод тых, хто трымае плакаты, ёсць Наста Палажанка, жонка палітвязня Змітра Дашкевіча.
13.15
Над калонай успыхнулі феерверкі. Людзі крычаць «Ура!» Галава калоны мінула скрыжаванне з вул. Куйбышава, хвост толькі адыходзіць ад скрыжавання з вул. Якуба Коласа. Людзі масава спяваюць песні: «Грай», «Не быць скотам», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
13.05
Затрыманую каля гадзіны таму відэааператарку НН Таццяну Гаўрыльчык выпусцілі з міліцэйскага апорнага пункта. Як паведаміла журналістка, прычынай затрымання было тое, што яна здымала на відэа міліцыянтаў у падземным пераходзе. Разабраўшыся, яе адпусцілі.
12.59
Галава калоны набліжаецца да скрыжавання з вуліцай Куйбышава. Ходнік вузкі, людзі ідуць па расчышчанай дарожцы між снежнымі гурбамі, таму калона моцна расцягнутая. Паводле ацэнак удзельнікаў, людзей сёлета, нягледячы на мароз, не меней, чым было летась.
12.38
Шэсце скіравалі па левым баку вуліцы Сурганава, а не па правым, як было ўсе мінулыя гады. Тут заўважна вузейшы тратуар. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!»
12.35
Шэсце, у якім бяруць удзел некалькі тысяч чалавек, падышло да скрыжавання праспекта Незалежнасці і вул. Сурганава. У галаве шэсця ідзе былы палітвязень Васіль Парфянкоў. Людзі ў першым шэрагу трымаюць партрэты палітвязняў і зніклых палітыкаў. Арганізатары сёлета вырабілі і раздалі шмат постараў з партрэтамі палітвязняў.
12.28
Шэсце рушыла ў бок вуліцы Сурганава. Наперадзе нясуць два вялікія сцягі —
12.16
На пляцоўцы перад «Кастрычнікам» пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!»
12.10
У пераходзе ля Акадэміі Навук затрыманая відэааператарка НН Таццяна Гаўрыльчык, яна знаходзіцца ў апорным пункце на станцыі метро.
12.08
Узнятыя ўжо дзясяткі сцягоў. Сярод удзельнікаў многа моладзі. Людзі добра падрыхтаваліся да марознага надвор’я, яны цёпла апранутыя. Моладзь прынесла з сабой тамтамы, іншыя музычныя інструменты. Багата людзей прыйшло ў
Заўважаныя між прысутнымі пісьменнік Павал Касцюкевіч, мовазнавец Зміцер Саўка, скульптар Генік Лойка, палітыкі Андрэй Дзмітрыеў, генерал Валерый Фралоў.
12.07
На пляцы з’явіліся старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў,
12.06
Амаль ніхто з удзельнікаў акцыі не пайшоў у загарадку з турнікетаў, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». Большасць гуртуецца на тратуары між турнікетамі і праезнай часткай праспекта.
12.04
сярод прысутных збіраюць подпісы за помнік Каліноўскаму ў Мінску. Ініцыятары збору на чале з актывістам Алегам Корбанам трымаюць плакаты Мінску — помнік Каліноўскаму», «Шануйце памяць продкаў».
11.59
Рушыць у Парк дружбы народаў шэсце мае каля 12.30.
11.49
Сцягі ўздымаюцца —
На месцы збору ўжо ёсць кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня БХД іБагата «асобаў у цывільным» і відэааператараў спецслужбаў.экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі,ветэран-фронтавец Лявон Баршчэўскі, былыафіцэр-падводнік Валерый Шчукін.
11.43
На пляцоўцы каля «Кастрычніка» ўжо каля 300 чалавек. Узняўся першы сцяг. Людзі працягваюць далучацца.
11.35
Побач з «Кастрычнікам» з’явіліся першыя ўдзельнікі Дня Волі.
11.22
Удзельнікаў святкавання ўсярэдзіне «перыметра» пакуль няма.
11.15
Пляцоўка каля кінатэатра «Кастрычнік» малая, палова яе загароджаная будаўнічым плотам. На месцы збору ўдзельнікаў ужо ўсталяваныя турнікеты і тры
11.04
Беларускія эмігранты адзначаюць Дзень Волі ў розных краінах, прычым збіраюцца людзі розных палітычных поглядаў. На фота: у Варшаве на шэсці на Дзень Волі 23 сакавіка сустрэліся Зянон Пазняк і Наталля Радзіна.
10.52
У метро дзяжураць дадатковыя патрулі міліцыі, паведамляюць НН чытачы. Яны былі заўважаныя на станцыях «Парк Чэлюскінцаў», «Акадэмія Навук» і «Плошча Якуба Коласа».
* * *
Збор удзельнікаў святкаванняПасля адбудзецца шэсце ў Парк дружбы народаў і святочны мітынг. Напярэдадні арганізатары заклікалі ўдзельнікаў прыносіць з сабой нацыянальныя сцягі. Мерапрыемства дазволенае Мінгарвыканкамам.95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі пачнецца, а 12.00 на пляцоўцы перад кінатэатрам «Кастрычнік» (ст.м. Акадэмія Навук).
Ахвотным прыняць удзел у шэсці варта цёпла апрануцца: сёння ў Мінску чакаецца мінус 5 градусаў з паўночным ветрам 10 м/c.
10.45
А ў каталікоў сёння — Вербная нядзеля.У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Іерусалім асвячаюцца галінкі пальмаў, аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы.
Гэтая традыцыя грунтуецца на евангельскім апісанні месіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на свята, калі пачулі, што Ісус ідзе ў Іерусалім, узялі пальмовая галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраіля!» (пар. Ян 12, 12–13). Пальмовая нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Ісуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы, паведамляе Сatholic.by.
10.40
»Пара думак пра тое, ці варта ісці на такі Дзень Волі»— аўтар піша, што яму смешна чытаць Шарамета і пра агентаў у атачэнні Пазняка.
10.30
«Гэта нешта супраць Лукашэнкі?» — мінчукі пра БНР.Відэаапытанка «Нашай Нівы». 25 сакавіка споўніцца 95 год з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, першага дзяржаўнага ўтварэння беларусаў. Ці ведаюць сёння мінакі на вуліцах, што такое БНР?
10.17
Адрасы БНР: відэаэкскурсія па Мінску.Большасць будынкаў, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі, стаяць дагэтуль. «Наша Ніва» запрашае на экскурсію па Мінску часоў БНР. Вядзе экскурсію гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі.
10.10
БНР: трэ' было менш сварыцца. Гутарка з гісторыкам Даротай Міхалюк, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».На думку гісторыка, менавіта ўнутраныя канфлікты між рознымі сіламі, аб’ектыўна зацікаўленымі ў паўстанні БНР, знішчылі шанцы той дзяржавы.
10.00
Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Уладзімір Капелькін, якому на днях споўніцца 18 гадоў.
Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Мінск, спыніла ДАІ на выездзе з Полацка. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным. Між тым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Мінск, паехаў далей.
Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. Афіцыйна прычына яго затрымання ў тым, што ён непаўнагадовы адзін без бацькоў выправіўся ў доўгую дарогу.
* * *
Напярэдадні Дзень Волі адзначылі беларусы замежжа.У Празе яны сабраліся 23 сакавіка на Альшанскіх могілках, дзе пахаваныя прэзідэнты БНР Крэчэўскі і Захарка.
У
У Варшаве ўрачыстае шэсце сабрала больш за сотню людзей.
У падрыхтоўцы анлайну бралі ўдзел Сяргей Гудзілін, Зміцер Панкавец, Мікола Бугай, Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык, Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская, Сяргей Мікулевіч