Генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Сяргей Белы не будзе працягваць працоўны кантракт з кіраўніцтвам галіны, які ў яго заканчваецца 9 жніўня, паведаміў БелаПАН вядучы інжынер аб’яднання Уладзімір Кардуба. Паводле яго слоў, яшчэ ў чэрвені Сяргей Белы заявіў, што не хоча працягваць кантракт. Прычыны такога рашэння ў «Белэнерга» не каментуюць. Не называюцца таксама асноўныя прэтэндэнты на пасаду генеральнага дырэктара. «Змена лідэра будзе, але як яна будзе выглядаць, паглядзім», — сказаў У.Кардуба.

Тым не менш карэспандэнту расійскага інфармацыйнага агенцтва REGNUM крыніца ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі паведаміла, што ў якасці прэтэндэнта на пасаду кіраўніка «Белэнерга» разглядаецца кандыдатура намесніка генеральнага дырэктара ДВА Паўла Якубовіча.

Тая ж крыніца праінфармавала, што С.Белы плануе працаваць у камерцыйных структурах, магчыма ў банку.

Сяргей Белы кіраваў «Белэнерга» пяць гадоў. Ён быў прызначаны прэзідэнтам тады яшчэ канцэрна «Белэнерга» 1 жніўня 2002 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?