25.03.2013 / 11:25

Уручэнне літаратурнай прэміі «Залатая літара» — 28 сакавіка 2

На «Нулявым кніжным кіламетры», які знаходзіцца на ганку кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці 37а), адбудзецца ўручэнне прэміі «Залатая літара» за 2012 год. У імпрэзе возмуць удзел: Адам Глобус, заснавальнік прэміі, намінанты на прэмію, літаратары.

Пачатак у 18:30.

Сёлета ў шорт-лісце «Залатой літары» апынуліся 5 кніг:

Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»
Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»
Алесь Бяляцкі «Асвечаныя беларушчынай»
Сяргей Календа «Кантынентальны сняданак»
Наста Манцэвіч «Птушкі».

***

    «Залатая Літара» — штогадовая літаратурная прэмія, якая ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу года. Уручаецца з 2004. Уганараванне традыцыйна адбываецца ў сакавіку, ды праводзіцца ў маленькіх кавярнях і кнігарнях Мінска. Лаўрэтамі прэміі ў розныя гады рабіліся Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка. Памер прэміі складае 100 еўра.
0
Жмот / Адказаць
25.03.2013 / 12:43
После Гедройца не позорился бы этот глёбус со своей жалкой соткой
0
Праваабаронца / Адказаць
25.03.2013 / 12:50
Наўрад ці Натальля Пінчук возьме грошы ў Глобуса, і ў Бабруйск яму слабо паехаць. Хаця на спатканне ў калонію ўсё роўна не пусцяць. І гэта правільна -- нефіг зарабляць дэвідэнты, прымазвацца да Бяляцкага!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру