25.03.2013 / 16:23

Дзень Волі ў Лынтупах 2

Грамадскія актывісты з усёй Віцебскай вобласці — Віцебска, Наваполацка, Оршы, Паставаў, Глыбокага, Германавічаў — сабраліся 23 сакавіка, каб ускласці кветкі і запаліць знічы ля помніка ўдзельнікам вызвольнага паўстання 1863 года ў вёсцы Свірдуны, што ля Лынтупаў Пастаўскага раёна.

Гэткім чынам былі ўшанаваныя дзве даты — 95-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-я гадавіна паўстання Каліноўскага.

Лынтупскі фермер Уладзімір Іванковіч, які апякуецца помнікамі навокал свайго мястэчка, распавёў пра гісторыю пахавання.

Паўстанцы загінулі ў баі з расійскімі войскамі ў чэрвені 1863 года.
У 1930-я гады іх магілы расшукаў ксёндз і перапахаваў пад крыжам у вёсцы Свірдуны. Пры Саветах магіла зарасла хмызнякамі, і дзякуючы гэтаму захавалася магільная пліта.

Грамадскі дзеяч з Аршаншчыны Юры Нагорны прачытаў «Ліст з-пад шыбеніцы». Затым памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Падчас мерапрыемства быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

0
Valkyrija / Адказаць
25.03.2013 / 19:16
"Пры Саветах магіла зарасла хмызнякамі, і дзякуючы гэтаму захавалася магільная пліта." ----------------------- Беларусам і ў такіх справах лес дапамагае. Лес - наш лёс. У Лынтупах таксама на могілках ёсць помнік паўстанцам . А мы ў вандроўках на вясковых могілках знаходзілі магільныя пліты датаваныя 1863-1864 гадамі... магчыма гэта проста памерлыя, але заўсёды адчуваеш хваляванне... есць надпісы, якія амаль не чытаюцца - ледзь год бачны... безумоўна, пры пэўнай апрацоўцы іх можна аднавіць...
0
Javar / Адказаць
26.03.2013 / 09:32
Josc' taksama kalia Malyh Shchytnikau(Beras'cejshchyna)mogilki,ale chamus'ci nichto tudy nie ezdzic'. ((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру