25.03.2013 / 21:09

У Віцебску затрымалі Сяргея Каваленку 5

Былы палітвязень, нібыта, пераходзіў вуліцу па-за пешаходным пераходам.

Пра гэта паведаміў віцебскі актывіст Алесь Галавань:

«Мы знаходзіліся на сувязі, ён сказаў: зараз мяне затрымоўваюць. Я яшчэ з табой магу размаўляць, але зараз у мяне забяруць тэлефон… Я пытаюcя ў яго: за што цябе затрымліваюць? Ён сказаў: „Магчыма, за пераход вуліцы ў неналежным месцы. Ці зараз прыдумаюць, што я лаяўся матам“. Ён так сказаў».

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны Лукашэнкам і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся ад снежня 2011-га. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыма за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бела-чырвона-белы сцяг.

0
РБ / Адказаць
25.03.2013 / 21:49
В своей сране белорусы заложники режима(((
0
Dfzh Yzophjtys / Адказаць
25.03.2013 / 22:39
Ну проста няма мяжы міласьці клятваадступніка: думае адно, гаворыць другое, а робіць трэцяе. Лішні доказ ісьціны: не спадзявайцеся на міласць катаў і злачынцаў. Толькі тады, народзе, зажывеш па закону, калі клятваадступніка пры ўладзе ня будзе. З Днём Волі, гревніе дрекі!
0
Niemand / Адказаць
26.03.2013 / 01:52
Можаце пачынаць ужо зараз шыхтавацца ў чаргу да Сяргея, каб прасіць прабачэння, "мус"арскія "просто ісполнітелі". Камусьці залічыцца... Але конкурс на месца будзе дужа вялікі.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру