25.03.2013 / 22:36

Жахлівая аварыя каля Іўя: два чалавекі загінулі — фотафакт 5

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на 113-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна ў ноч на 25 сакавіка сутыкнуліся аўтацягнік «ДАФ» і грузапасажырскі мікрааўтобус «Івека». Буйнагабарытная фура проста падмяла пад сябе другую машыну. 23-гадовы кіроўца і 21-гадовая пасажырка (абодва гандлёвыя прадстаўнікі адной з фірм) загінулі на месцы.

Польскі дальнабойшчык, які кіраваў аўтацягніком, праехаў мяжу, рухаўся ў напрамку беларускай сталіцы і, відаць, заснуў за рулём. Кіроўца сустрэчнага мікрааўтобуса спрабаваў ухіліцца, але не атрымалася. Удар прыйшоўся ў яго правы бок.

Кіроўца грузавой фуры зараз знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Іўеўскай райбальніцы. Растлумачыць штосьці адносна аварыі не дазваляе яго становішча: ён атрымаў шматлікія траўмы галавы і рук, а таксама пракусіў язык.
Раней гэты кіроўца трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ ў якасці парушальніка. На тэрыторыі Беларусі прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў за гадзіну.

0
Антон / Адказаць
25.03.2013 / 23:12
Да это как так то??? Надо ужесточать.
0
Нічога не разумею. / Адказаць
26.03.2013 / 10:29
Чаму ў Беларусі столькі аварый, і страшных. Што ў нас як не ў людзей?
0
Почему / Адказаць
26.03.2013 / 14:09
Как минимум - вне городов необходимы дороги с односторонним движением.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру