Мы, беларусы Амэрыкі, сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, выказваем нашую салідарнасьць і падтрымку абаронцам свабодных выбараў і дэмакратыі, што выйшлі на Плошчу Каліноўскага ў Менску.
Дарагія браты і сёстры!
Мы далёка ад вас, але мы—з вамі. Мы стараемся рабіць усё, каб вестка пра ваш патрыятычны, мужны чын, пра вашую ахвярнасьць і прагу вызваленьня ад дыктатуры--дайшла да ўсіх людзей добрай волі, і да ўрадаў тут у Амэрыцы і шырэй—па ўсім сьвеце.
Вы надалі яшчэ больш гонару і славы нашаму нацыянальнаму назову—БЕЛАРУСЫ.
Вы нагадалі пра Беларусь усяму сьвету.
Вы нагадалі пра Беларусь самым беларусам, яе жыхарам.
Вы—зарука таго, што жыве нашая Бацькаўшчына, і жыць будзе— шчасьлівая, вольная, незалежная, дэмакратычная.
ВЕРЫМ!
МОЖАМ!
ПЕРАМОЖАМ !
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !
Ад імя беларусаў Амэрыкі—Галоўная ўправа Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, і аддзелы: Нью Ёрк, Нью Джэрзы, Агаё, Масачузэтс.