26 сакавіка сталічная ДАІ пачала актыўную працу па эвакуацыі транспартных сродкаў, якія парушаюць правілы паркоўкі. Першымі ад няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў ДАІ ачысціла цэнтральныя вуліцы горада, у раёне ЦУМа.

Перад эвакуацыяй аўто супрацоўнікі ДАІ праводзілі поўны агляд транспартнага сродку на прадмет пашкоджанняў, каб не ўзнікла спрэчных пытанняў з уладальнікамі. Аўтамабілісты, якія паспелі падыйсці перад эвакуацыяй іх транспартнага сродку, абышліся штрафам.

16 сакавіка набыло моц рашэнне Мінгарвыканкама, якім вызначаны пералік арганізацый, адказных за прымусовую адбуксіроўку транспартных сродкаў, а таксама кошт эвакуацыі і наступнага захоўвання машын парушальнікаў на штрафстаянках. Колькасць такіх арганізацый значна пашырылася. Сярод іх: ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», ДУ «Правапарадак-2002», ААТ «Белгандальбуд», «Рамаўтадары» Заводскага, Маскоўскага, Кастрычніцкага, Партызанскага, Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска.

Павялічыліся і тарыфы за эвакуацыю і захоўванне адбуксіраваных аўтамабіляў на ахоўнай стаянцы.

Так, прымусовая адбуксіроўка аўто на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар абыдзецца ўладальніку ў 380 тысяч рублёў, эвакуацыя з частковай пагрузкай на эвакуатар — 300 тысяч рублёў. Захоўванне прымусова адбуксіраванага аўтамабіля на ахоўнай стаянцы: першыя трое сутак — 50 тысяч рублёў за суткі; ад 4 да 10 сутак — 30 тысяч за суткі; ад 10 сутак — 20 тысяч рублёў за суткі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?