Судом Касцюковіцкага раёна асуджаны беспрацоўны 33-гадовы жыхар раёна за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага п. 6 ч. 2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю).

Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, мужчына жыў з 59-гадовай маці, з якой у яго часта здараліся сваркі з-за таго, што, як лічыў асуджаны, жанчына не ўмела варыць есці, сачыць за агародам і ўмешвалася ў яго асабістае жыццё. Ён часта збіваў маці. Але яна, шкадуючы сына, не звярталася ў міліцыю.

У адзін з дзён чэрвеня 2012 у сына з маці здарылася чарговая сварка: яму не спадабаўся прыгатаваны ёю суп і яна адмовілася ісці палоць агарод. За гэта і была жорстка збітая.

Калі сын выйшаў з хаты, маці зачыніла дзверы зсярэдзіны, таму яму давялося начаваць у хляве. Затым, улезшы ў дом праз акно, мужчына знайшоў маці ўжо нежывой.

Суд прызнаў жыхара Касцюковіцкага раёна вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю і прысудзіў яго да 13 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?