«НН» завітала на ўрок астраноміі да Віктара Малышчыца, аўтара натхняльнага роліка пра начную Беларусь. Дакладней, на факультатыў: звычайныя ўрокі Віктар даўно ўжо не вядзе, бо палічыў гэта няўдзячнай справай.

Занятак праходзіць у будынку БДУ (у школе пад факультатыў цяжка знайсці вольнае памяшканне). Вучні — чацвёра хлопцаў і дзяўчына — пераможцы рэспубліканскіх ды ўдзельнікі міжнародных алімпіядаў па астраноміі.

Пасля занятку застаемся, каб пагутарыць з Віктарам. Высвятляем, чым ён насамрэч зарабляе на жыццё і што думае пра сучасных вучняў. Затым рушым у госці да Малышчыцаў. Звычайная двухпакаёўка непадалёку ад цэнтра сталіцы. У большым пакоі жыве сам Віктар з жонкай Настассяй ды 3-гадовай Анюткай, у меншым — бабуля жонкі.

Што атрымалася з нашай сустрэчы — глядзіце на відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?