Квенцін Таранціна атрымлівае «Оскара» ў лютым 2013 г. як найлепшы сцэнарыст.

Квенцін Джэром Таранціна нарадзіўся 27 сакавіка 1963 г. у Ноксвіле, што ў штаце Тэнесі.

Таранціна — найбольш яркі прадстаўнік постмадэрнізму ў кінематографе. Яго фільмы адрозніваюцца нелінейнай структурай апавядання, пераасэнсаваннем культурна-гістарычнага працэсу, выкарыстаннем гатовых формаў і эстэтызацыі гвалту, пішуць біёграфы.

Сусветную вядомасць атрымаў пасля выхаду карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнар.

Ён таксама зняў «Шалёныя сабакі» (1992), «Джэкі Браўн» (1997), «Забіць Біла» (у дзвюх частках, 2003–2004), «Доказ смерці» (2007), «Бясслаўныя ўблюдкі» (2009) і «Джанга вызвалены» (2012).

У лютым 2013 г. Таранціна атрымаў «Оскара» за фільм «Джанга вызвалены» ў намінацыі «найлепшы сцэнар».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?