ДТЗ адбылося ў раёне з’езду з МКАД на вуліцу Мантажнікаў.
Кіроўца грузавога аўтамабіля «Мэрсэдэс» рухаўся па кальцавой за грузавіком «ДАФ». У нейкі момант, па словах кіроўцы «Мэрсэдэса», фура, што ехала наперадзе, рэзка спынілася, у выніку адбылося сутыкненне.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, але ад удару машыну раскруціла, а з кузава на дарогу павыскоквалі маладыя быкі, якіх перавозілі ў грузавіку.

На месца здарэння прыбыў яшчэ адзін грузавік прыватнай фірмы, супрацоўнікі якой спрабуюць загнаць жывёл у кузаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?