У першым фінальным матчы адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі 27 сакавіка жлобінскі «Металург» прайграў на сваёй пляцоўцы гродзенскаму «Нёману» з лікам 2:3 (1:0, 0:3, 1:0).

Наступны матч пройдзе ў Жлобіне 28 сакавіка. Затым два матчы ў Гродне — 31 сакавіка і 1 красавіка. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з камандаў.

У рэгулярным сезоне «Металург» заняў першае месца, «Нёман» — трэцяе.

«Металург» — мінулагодні пераможца чэмпіянату краіны, у фінальнай серыі ён перамог акурат «Нёман» — 4:2.
Гродзенскі клуб быў чэмпіёнам краіны ў 1998, 1999, 2001 гг. А апошнія тры гады (2010–2012) даходзіў да фіналу, але штораз прайграваў серыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0