Літаратарам на чале з Чаргінцом дарога на Случчыну адчыненая. Нядаўна тут пабывалі вядомыя крытык і паэт. Для іх адвялі залю ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы. Дырэктарам школаў далі каманду забяспечыць адпраўку на сустрэчу старшаклясь¬нікаў.

А вось Уладзімеру Арлову і Вользе Іпатавай давялося ў Слуцку сустракацца з чытачамі на кватэры. Сабраліся дэмакраты, пэнсіянэры. І ніводнага настаўніка ці школьніка. Бо сустрэчы арганізоўваліся ўпотай.

Спробы ўлагодзіць улады былі. Неяк старшыня Слуцкай суполкі ТБМ Мікалай Курыльчык зьвярнуўся зь пісьмовай заявай да начальніка аддзелу адукацыі райвыканкаму Дзермана, у якой выказваў просьбу дазволіць Іпатавай сустрэчу з чытачамі ў найстарэйшай гарадзкой гімназіі (заснаваная ў 1617 г.). І атрымаў адказ, што праграма культурна‑асьветніцкіх мерапрыемстваў складзена на ўвесь год, у сувязі з чым правядзеньне прапанаванага мерапрыемства не падаецца неабходным. «Нізьзя!» — як калісьці гаварыў Аркадзь Райкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?