Беларускі самагон, які мог бы зрабіцца нашай прыкметай у свеце і падставай для гонару — як ракія ў Сербіі, грапа ў Італіі або медавуха ў Заходняй Украіне, – па-ранейшаму афіцыйна мае нелегальны стан. Тым не менш, яго вырабляюць і ім частуюць па ўсёй краіне — са сваімі рэцэптамі, традыцыямі і рэгіянальнымі асаблівасцямі. Мы вырашылі даследаваць тэму і прадэгуставалі 7 відаў сэму з розных куткоў Беларусі.

1. «Цукроўка»

Месца паходжання: Валожынскі раён (Менская вобласць).

Эфект: амалоджвае.

Склад: вада, дрожджы, сочыва, цукар, кампот.

Аўтарскі рэцэпт: «Бярэш цукар, сочыва, старыя кампоты і зліваеш усё ў ёмістасць з цёплай вадой (тэмпература — не менш за 60 градусаў). Калі цукар цалкам растае, неабходна астудзіць ваду да тэмпературы не больш за 36 градусаў (у такім выпадку дражджавая бактэрыя не памрэ). У гэтай цёпленькай вадзе распускаеш дрожджы. Усё — пачаўся працэс браджэння, які можа заняць два дні, але аптымальны тэрмін — ад трох да шасці дзён. Хай бродзіць, пакуль не прападзе соладзь — яна павінна па смаку нагадваць піва, мець мацунак. Трэба яе перыядычна каштаваць, калі соладзь не знікла — дадаваць яшчэ дражджэй, падаграваць трошкі, каб браджэнне працягвалася. Калі соладзь знікла, працэджваеш яе праз марлю і ставіш на самагонны чан».

34 opinion. Вытанчаны фруктовы водар, як ад парфумы моладзевай лініі. П’ецца мякка, не хочацца закусваць. Можа быць ранішнім напоем. Ідэальна пасуе для сняданка або рамантычнага спаткання. Калі хочаш прывіць сабе любоў да самагону, лепш пачаць з гэтага напою. Карацей, моладзевы сэм, які можа таксама добра спалучацца з тонікам або содавай.

Чым закусваць? Лепш не закусваць.

Адзнака: 5 зорак з 5.

Пра іншыя самагонкі, а таксама каментар эксперта чытайце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?