У ратушы Віндзар адкрыліся афіцыйныя коранерскія слуханні па справе аб смерці Барыса Беразоўскага.

На першым пасяджэнні былі заслуханы два сведкі. Галоўны інспектар паліцэйскага аддзялення акругі Тэмза-Вэлі Том Уістл паведаміў, што цела Беразоўскага знаходзілася на падлозе ў ваннай, яго шыя была абвіта пятлёй.

Кавалак шнура з такога ж матэрыялу быў прывязаны да душавой бэлькі. Следства не выключае версію пра гвалтоўную смерць алігарха.

Зрэшты, пакуль, па словах інспектара, няма ніякіх падставаў меркаваць пра падазроныя абставіны смерці бізнэсмэна.
Версія аб гвалтоўнай смерці можа быць цалкам выключаная пасля правядзення ўсіх неабходных аналізаў.
Таксама ўскрыццё паказала, што ў Беразоўскага быў пералом рабра.

***

Расійскі бінэсмен Барыс Беразоўскі быў знойдзены мёртвым 23 сакавіка ў сваім доме пад Лонданам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?