Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю ўкраінскаму парталу mignews.com.ua.

«Я памятаю, як мне крычалі некаторыя з маіх калегаў, калі я ад’язджаў працаваць у Кіеў: „Што, пацук, бяжыш? Пацягнуўся па вялікія грошы? Ну і едзь, перабежчык!“ І што вы думаеце? Усіх без выключэння гэтых людзей праз нейкі час я сустрэў у Кіеве ці Маскве. А тое, што з’язджаю не адзін я, на жаль, ужо сімптом», — кажа Шэпелеў.

Журналіст расказаў, што працаваць на тэлебачанні ў Беларусі немагчыма.

«На жаль, мне там няма чым займацца, бо там няма камерцыйнага тэлебачання — толькі дзяржаўнае», — сказаў ён.

Таксама Зміцер Шэпелеў, які жыве ў Маскве ўжо пяць гадоў, прызнаўся, што яму не раз прапаноўвалі расійскае грамадзянства.

«Мае найбліжэйшыя сябры — з Менска, з імі я рос і вучыўся ва ўніверсітэце. Ёсць яшчэ парачка журналістаў з Кіева, з якімі я пасябраваў за ўвесь час працы тут. Масквічом сябе не адчуваю, больш за тое, не адчуваю сябе нават расійцам. Я не планую адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, нягледзячы на складанасці, якія маю ад свайго роднага сіняга пашпарта. Не буду хаваць, мне прапаноўвалі прыняць расійскае грамадзянства, але я адмовіўся, таму што для мяне гэта прынцыпова», — сказаў ён.

У Беларусі журналіст працаваў на «Альфа-радыё» і на Беларускім тэлебачанні. Потым ён перабраўся ва Украіну, а затым — у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?