У Палаце прадстаўнікоў цяпер абмяркоўваюцца папраўкі ў закон «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у
У прыватнасці,
абмяркоўваецца пытанне аб тым, які будзе парадак накіравання ў ЛПП замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.Раней у законе гэты момант не канкрэтызаваўся. Будзе разглядацца і такі канцэптуальны момант, як парадак накіравання ў ЛПП абавязаных асоб. Раней гэта таксама не было прапісана.
Дэпутат дадаў, што
зноў разглядаецца пытанне аб магчымасці скарачэння тэрміну знаходжання ў ЛПП.Ён адзначыў, што гэта вельмі неадназначны момант. «Раней было так, што адміністрацыя
Адпраўка ў ЛПП — гэта і своеасаблівая перадышка для яго асяроддзя.На гэты час у законапраекце прапануецца норма аб тым, што чалавек, які ўпершыню трапіў у ЛПП, павінен адбыць не менш за дзве трэці тэрміну, а трапіўшы другі раз — не менш за тры чвэрці тэрміну.
«На жаль, калі такі чалавек вяртаецца ў ЛПП, ён пачынае паводзіць сябе
пакуль не вядзецца статыстыкі адносна таго, колькі ж людзей вылечваецца пасля прафілакторыяў або хаця б не злоўжывае алкаголем доўгі час.«Але трэба адсочваць, які эфект дало лячэнне», — заўважыў парламентарый.
«Калі мы ўрэгулюем гэтыя і іншыя пытанні, то законапраект зноў будзе ўзгадняцца з МУС і іншымі зацікаўленымі структурамі. Магчыма, будуць яшчэ нейкія важныя прапановы, і дакумент зведае сур’ёзныя змяненні. Тое, што ў нас ёсць — гэта яшчэ не канчатковы варыянт», — адзначыў Валерый Гайдукевіч.
Акрамя таго, дэпутат сказаў: «Алкагалізацыя насельніцтва, вядома, застаецца сур’ёзнай праблемай, асабліва ў вёсцы. Але трэба разумець, што ЛПП — не бязмежныя». На думку Валерыя Гайдукевіча, праблему алкагалізму трэба вырашаць комплексна. Пэўны эфект даюць абмежаванні гандлю півам і алкагольнымі напіткамі. Хоць гэтыя меры і сустракаюць супраціўленне мясцовых улад у некаторых рэгіёнах.
Але, як лічыць дэпутат, аднымі забаронамі нічога не даб’ешся. Ён нагадаў аб антыалкагольнай кампаніі 1985 года, калі людзі не маглі купіць гарэлку, але куплялі розныя настойкі ў аптэках, пілі адэкалон і г.д. Гэта прыводзіла да атручэння, у тым ліку са смяротным зыходам. Была і практыка «безалкагольных» вяселляў, калі гарэлку налівалі з чайніка. «Трэба не толькі забараняць, але і прапаноўваць нейкую альтэрнатыву», — адзначыў парламентарый. У прыватнасці, гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, у тым ліку ў школе. Напрыклад,
стымуляваць заняткі спортам сярод моладзі можна, увёўшы аналаг норм ГПА.«Важна і тое, каб была культура ўжывання спіртнога. Бо праблема менавіта ў злоўжыванні, у тым, што чалавек не мае адчування меры», — лічыць Валерый Гайдукевіч.