Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры.
Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.

28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме бачыў адвакат. Прычыну зьмяшчэньня ў карцэр адміністрацыя калёніі не называе.

Нібыта Мікалай перамяшчаўся ў камэры і парушаў парадак.
Але ў чым канкрэтна палягала тое парушэньне, ня кажуць.

Паводле адваката, Мікалай трымаецца добра і на здароўе ня скардзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?