Мабільны аператар «МТС» сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях праводзіць тэставае SMS-апавяшчэнне абанентаў аб здарэннях. Паведамленні скіраваныя жыхарам Камянецкага, Шаркаўшчынскага, Чачэрскага, Бераставіцкага, Капыльскага і Хоцімскага раёнаў Беларусі.

Кіраўнік PR-групы СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Таццяна Курбат паведаміла, што ў выпадку паспяховага тэставання гэтая практыка будзе прымяняцца ў далейшым для аператыўнага інфармавання жыхароў рэгіёнаў, у якіх узнікаюць розныя надзвычайныя сітуацыі.

Масавае апавяшчэнне праз службу кароткіх паведамленняў практыкуецца ўпершыню. SMS-рассылка праводзіцца па інструкцыі, зацверджанай «МТС» і МНС.
Згодна з гэтым дакуменам, у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі спецыялісты МНС звязваюцца з прадстаўнікамі аператара сувязі, якія, у сваю чаргу, на працягу 30 хвілін адпраўляюць неабходную інфармацыю абанентам.
«SMS-рассылка асабліва эфектыўная ў выпадку лакальных катастроф, калі неабходна данесці да жыхароў пацярпелых рэгіёнаў рэкамендацыі МНС,
— пракаментаваў першы намеснік гендырэктара СТАА „Мабільныя ТэлеСістэмы“ Яўген Бранцаў. — Мы бачым, што ў экстранных сітуацыях людзі вырашаюць праблемы, выкарыстоўваючы мабільную сувязь. Напрыклад, падчас нядаўняга снежнага ўрагану „Хаўер“ колькасць званкоў у сетцы „МТС“ павялічылася ў сярэднім на 8%, аб’ём жа мабільнага інтэрнэт-трафіка ўзрос на 10% у параўнанні з паказчыкамі звычайнага дня».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?