Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, напярэдадні веснавога рамонту дарог інспектары з дапамогай фотаапаратаў і мабільных тэлефонаў фатаграфуюць найбольш праблемныя месцы дарожнага палатна і інфармуюць камунальныя службы.
За тыдзень узмоцненага маніторынгу за наяўнасць аварыйна-небяспечных ям складзена 15 пратаколаў на службовых асоб і выдадзена 40 прадпісанняў на ліквідацыю дарожных недахопаў. Праца па выяўленні дарожных ям будзе працягвацца і надалей.
Згодна з інфармацыяй ДАІ, на сёння самыя небяспечныя вуліцы:
у Заводскім раёне — Ахоцкая, Жылуновіча, Клецкая, Аўэзава; у Ленінскім — Гараўца, праезд Клубны, Прушынскіх, пад’ём на ўнутранае кальцо МКАД з Ігуменскага тракту; у Кастрычніцкім — праспект Жукава, Ландара; у Партызанскім — Чабатарова, Стаханаўская; у Першамайскім — Герояў 120-й дывізіі, Старынаўская, Працоўныя рэзервы; у Савецкім — Багдановіча, Ізмайлаўская, Кульман; у Маскоўскім — Слабодская-Касманаўтаў-да Ясеніна, Сямашкі — праспект Дзяржынскага да праспекта Любімава, Грушаўская; у Фрунзенскім — Гурскага, Жэбрака; у Цэнтральным — Гвардзейская, Інтэрнацыянальная, Сапёраў.

Самая вялікая колькасць ям у Мінску на вуліцах Гурскага, Сталетава, Паштовая, Солтыса, Ваўпшасава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?