«Залатую літару» сёлета атрымаў філосаф і эсэіст Валянцін Акудовіч. Перамогу яму прынесла яго «Кніга пра нішто». Прэмію ўручыў яе заснавальнік, пісьменнік і выдавец, Адам Глобус.
На «Залатую літару» таксама прэтэндавалі кнігі наступных аўтараў:
Уладзімір Арлоў — «Пакуль ляціць страла»,
Алесь Бяляцкі — «Асвечаныя беларушчынай»,
Сяргей Календа — «Кантынентальны сняданак»,
Наста Манцэвіч — «Птушкі».