Выпадак здарыўся ў вёсцы Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна. 43-гадовы мужчына, напіўшыся, вырашыў атруціцца газам. У выніку адбыўся выбух.

Гаспадар атрымаў апёкі 1-2 ступені (25% цела) галавы, абедзвюх рук, грудной клеткі, аднак змог самастойна выйсці ў двор. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы ў цяжкім стане, паведамляе сайт МНС.

У выніку здарэння разбурана цагляная сцяна веранды, драўляная перагародка паміж кухняй і жылым пакоем, выбітыя шыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0