Апошні акорд фестывалю перакладной літаратуры «Шэнгенка» гучыць ужо сёння.Мемуар-вечарынка . Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ ст.
На сустрэчы будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:
• Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;
• Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;
• Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;
• Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.
Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук.
Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка.
Галерэя «Ў» (Мінск,