У пятніцу на Рыжскім узмор’і адкалоліся 2 крыгі, на якіх знаходзіцца 543 чалавекі, паведамляе Дзяржаўная пажарна-выратавальная служба Латвіі.
Ветрам, які дзьме ад берага, крыгі адносіць углыб Рыжскага заліва. Праводзіцца выратавальная аперацыя, у якой задзейнічаныя Берагавая ахова, Памежная ахова Латвіі і ўзброеныя сілы.

На адной крызе знаходзяцца 43 чалавекі, а на другой — 500 чалавек.

У выратаванні, якое ўскладняюць вялікія хвалі, удзельнічаюць верталёты і караблі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?