БЧ сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у сувязі з пераходам краін Еўрасаюза і Украіны 31 сакавіка на летні час адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік № 116 адпраўляўся з Варшавы ў 20.50 з прыбыццём у Мінск у 9.05. З 31 сакавіка ён будзе выязджаць у той жа час з Варшавы, але прыбываць у Мінск у 8.02. Цягнік № 115 у зваротным напрамку адпраўляўся з Мінска ў 21.45 і прыбываў у Варшаву ў 5.51.

З пераходам на летні час цягнік будзе выязджаць з Мінска ў 20.44 з прыбыццём на канцавы пункт у 5.51.

Змяненні таксама закранулі міжнародныя цягнікі ў зносінах з Украінай і краінамі Балтыі. Так, да 31 сакавіка цягнік № 85 Кіеў — Мінск адпраўляўся са сталіцы Украіны ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 8.55. З пераходам на летні час будзе выходзіць з пачатковай станцыі ў 21.56 і прыбываць у Мінск у 8.55.

Цягнік № 16 Вільня — Мінск адпраўляўся з літоўскай сталіцы ў 18.10 і прыбываў на канцавы пункт у 22.10, з 31 сакавіка адпраўка будзе ў 19.10, а прыбыццё — у 22.10. Цягнік № 15 Мінск — Вільня выязджаў з Мінска ў 7.45 і прыбываў у сталіцу Літвы ў 9.45, а пасля 31 сакавіка будзе выходзіць у той жа час, але дасягаць Вільні ў 10.45.

Акрамя таго, скарэкціраваны расклад паяздоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб гэтым размешчана на інфармацыйных стэндах станцый, вакзалаў, а таксама на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

31 сакавіка 2013 г. пасажырскія паязды, якія адправіліся з пачатковых станцый да пераводу стрэлкі гадзіннікаў і знаходзяцца ў дарозе, у далейшым пойдуць да канцавых станцый згодна з дзеючым да змянення часу раскладам.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?