Засталіся ўсяго тры рэпетыцыі да ганьбы!

Я кажу: трубы! А яны, глянь, абдымаюцца, цалуюцца.

Я скажу вам зараз, якія тут ноты, — вы вельмі здзівіцеся.

Грайце не тое, што я патрабую, а тое, што напісана ў нотах.

Цыганскае вяселле азмрочваецца невыканальным пасажам трамбонаў.

У прыстойных аркестрах на дырыжора не пяляцца!

Хлапцы, гэта ж «зязюлі гукі», а не набліжэнне варожай авіяцыі!

Усе партыі як партыі, а першыя сапрана — інваліды!

І калі хтосьці сыграў фальшыва, галоўнае — паспець паглядзець з дакорам на суседа.

Глядзіце адным вокам у партыю, а двума на мяне!

Дахаты прыйсці і займацца так, каб уся сям’я ў цябе ўмела гэта граць…

Чаму вы заўсёды так настойліва спрабуеце граць, як толькі я пачынаю дырыжыраваць?

Левай рукой мацней варушыце, каб усе думалі, што вы жывы.

Лепш бы вы галавой у літаўры білі, гучней атрымалася б!

Гэта ж трэба так ненавідзець адзін аднога, каб так граць!

Ударнікі чамусьці заўсёды спрабуюць лічыць сябе самымі галоўнымі ў аркестры! Запомніце: галоўны ў аркестры — дырэктар, другі — я, а вы — у першай сотні!

Калі вы яшчэ раз так сыграеце першую лічбу, я заб’ю ўсіх вас па чарзе, пахаваю, адседжу, а потым набяру новы аркестр!

Іграйце такое піанісіма, быццам я памёр!

Я ведаю, што вы ўсе мяне ненавідзіце. Цяпер падумайце, як да вас мушу ставіцца я?

Другі трамбон, я хачу вам пажадаць, каб на вашым пахаванні так ігралі!

Ад сябе паспрабуйце дзьмуць! У мяне такое ўражанне, што вам яшчэ ў музычнай школе не патлумачылі напрамак патоку паветра ў мундштуку!

Я абяцаю вам працаўладкаванне ў падземным пераходзе і асабіста дамоўлюся з мянтамі і бандытамі, каб вас не краналі. Але за мінакоў не ручаюся.

Вам бы замест саксафона — бензапілу «Дружба» ў рукі. Гук той самы, а грошай болей!

Вы так фамільярна ўсё гэта іграеце, нібыта асабіста з Пракоф’евым пілі!

Я спыняю ўсялякія цырымоніі і з сённяшняга дня пачну вас вучыць любіць, калі не мяне, то хаця б музыку!

Пасля кожнага такога канцэрта вы павінны ісці з царкву і прасіць у Бога даравання. І на храм ахвяраваць не забывайцеся.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?