Беларусь за першыя два месяцы 2013 выплаціла каля $530 млн замежнага дзяржаўнага доўгу. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ў час жывой лініі міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

«У красавіку чакаюць чарговыя плацяжы», — дадаў міністр. Такім чынам, дынаміка плацяжоў кажа аб тым, што міжнародныя рэзервы краіны могуць зніжацца. «Але паралельна існуюць і планы па іх папаўненні», — працягнуў Андрэй Харкавец.

Міністр фінансаў спадзяецца пазычыць $ 880 млн за кошт пятага і шостага траншаў крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. Чацвёрты транш крэдыту на суму $ 440 млн быў атрыманы ў студзені бягучага года. Такім чынам, новымі пазыкамі расплаціліся за папярэднія.

Расходы на абслугоўванне замежных даўгоў у 2013 годзе складуць больш як $3 млрд. Гэта амаль удвая перавышае лічбы 2012 года.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі складаюць каля $ 8 млрд. Для забеспячэння эканамічнай бяспекі міжнародныя рэзервовыя актывы павінны былі б складаць не менш за 12 мільярдаў, або суму трох месяцаў імпарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?