29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне (Італія) адышла ў вечнасць маці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці Ілка Джаванна Малані. Маці прадстаўніка Святога Айца было 99 гадоў.

У гэты ж дзень у парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску Апостальскі Нунцый узначаліў набажэнства Мукі Госпада. У размове з Catholic.by арцыбіскуп сказаў: «Вялікая пятніца для мяне азначае смерць Пана, а таксама цярпенне і смерць шматлікіх людзей, якія сёння не бачаць святла. А таксама гэта, напэўна, апошнія хвіліны жыцця маёй мамы. І гэтую цяперашнюю Вялікую пятніцу я адчуваю асабліва — усёй сваёй істотаю».

За спачылую маці Апостальскага Нунцыя моляцца іерархі і святары Беларусі, а таксама беларускія вернікі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?