31.03.2013 / 23:07

Як студэнты зарабляюць на беларускую мару 5

Два беларускія студэнты вырашылі рэалізаваць беларускую мару: зарабіць на кватэру ў панэльным доме, фальксваген пасат, дыплом беларускай ВНУ і мех бульбы.

Два беларускія студэнты вырашылі рэалізаваць беларускую мару: зарабіць на кватэру ў панэльным доме, «Фальксваген Пасат», дыплом беларускай ВНУ і мех бульбы.

Ідэю запазычылі ў брытанца Алекса Т’ю. Ён стварыў сайт milliondollarhomepage.com, што ўяўляў сабой поле для рэкламы памерам мільён піксэлаў. Пры гэтым мінімальную куплю складаў квадрат у 10×10 кропак па цане 1 даляр за піксэл. На гэтай прасторы пакупнік мог змясціць любую выяву, якая ўяўляла сабой вечную гіперспасылку на свой сайт. Пры гэтым забаранялася перапрадаваць выкупленыя піксэлы, але ж і дадаткова нічога з цягам часу даплочваць не трэ' было.

Беларускі аналаг брытанскага сайта мае своеасаблівы нацыянальны каларыт: фотаздымак бульбы на падкладцы, беларускі арнамент і сімвалічную зялёна-чырвоную назву. Ёсць яшчэ адна асаблівасць — гэта кошт. Нашы студэнты прадаюць месца значна танней: піксэл у іх каштуе не 1 даляр, а ўсяго 1000 беларускіх рублёў. Мінімальная купля павінна складаць квадрат 10×10 піксэлаў за 100 тысяч беларускіх рублёў.

Выглядае сайт belarusdream.by наступным чынам. Дарэчы, сайт існуе з канца 2012 года, але ж займацца ім хлопцы сталі зусім нядаўна. За гэты час месца пад рэкламу купілі 7 чалавек. Нягледзячы на гэта стваральнікі сайта ўпэўненыя, што рэалізацыя беларускай мары — справа часу.

даслаў чытач Мікіта Нікулін

0
Мiмаходзь / Адказаць
01.04.2013 / 00:04
Беларускі аналаг брытанскага сайта валодае нацыянальным каларытам — фотаздымкам бульбы на падкладцы, беларускім арнаментам і сімвалічнай зялёна-чырвонай назвай. Прымітыўнае разуменне беларускага менталітэту. І нашто пра такое пісаць у НН?
0
мужык-беларус / Адказаць
01.04.2013 / 00:10
Ад крадзенага не пасыцеееш.
0
Thug / Адказаць
01.04.2013 / 02:32
тошнит от ворованых идей, корявых сайтов и уродливых мечтаний разных недоучек.. эти студенты пусть уроки учат и образование получают, а уже после твиттер с фэйсбуком придумывают
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру