Міхаіл Гарбачоў
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на заявуэкс-прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Апошні, у прыватнасці, заявіў, што Расіі патрэбна новая сістэма кіравання краінай.
«Я не чуў гэтага выступу, але хочацца спадзявацца, што перабудовы ў нас ужо не будзе. У нас дастаткова перабудоваў», — сказаў Пяскоў «Рускай службе навінаў».
Міхаіл Гарбачоў выступіў сёння на «Адкрытай лекцыі», сумесным праекце Цэнтра дакументальнага кіно і РІА Навіны. Ён выказаў меркаванне, што перабудова ў краіне спынілася, а палітыка ператварылася ў імітацыю.
«Цяпер мы дайшлі да такога этапу, што абарвалі перабудову. Палітыка ўсё больш ператвараецца ў імітацыю. Нам патрэбна новая сістэма кіравання краінай», — сказаў Міхаіл Гарбачоў.У прыватнасці, на яго думку, «трэба, каб былі выбары, а не іх імітацыя».