Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by), пагаршэнне надвор'я чакаецца ў найбліжэйшыя суткі, 1 красавіка, у сувязі з перамяшчэннем цыклону з паўднёвага захаду Еўропы праз цэнтральныя раёны Беларусі.

Ноччу і раніцай у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуецца моцны мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу. На паўднёвым усходзе ападкі будуць ісці галоўным чынам у выглядзе дажджу і месцамі суправаджацца туманамі.

Тэмпература паветра бліжэйшай ноччу 0 — мінус 2°С, днём у панядзелак 1—3°С вышэй за нуль. Парывы ветру ноччу месцамі будуць дасягаць 12 м/с, днём 3—5 м/с.

Такое ж надвор'е прагназуецца і на ўвесь наступны тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?