Францускі фатограф Джэф Баніфасіно прэзэнтуе фотакалекцыю з Вольскім, Арловым, Вайцюшкевічам, нашаніўцамі.

У Галерэі Шчамялёва 15 жніўня адкрыецца пэрсанальная выстава францускага фотамастака Джэфа Баніфасіно «Менск. Партрэты».

Джэф Баніфасіно здымае ва ўсім сьвеце. Беларусь прыцягнула маладога фатографа як месца, дзе пульсуе жыцьцё, адбываюцца падзеі і людзі жывуць на лязе часу. Здымаў ён збольшага людзей культуры й мастацтва: артыстаў, інтэлектуалаў, танцораў.

Выстава прыедзе ў Менск з Парыжу, дзе экспанавалася ў галерэі «Халадзільнік».

Галерэя Шчамялёва знаходзіцца на праспэкце Ракасоўскага, што ў Серабранцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?