1 і 2 красавіка на тэрыторыі Беларусі захаваецца дрэннае надвор’е: адліга, мокры снег, дождж, на дарогах галалёдзіца, туман. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 1 красавіка паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС.

Зазначаецца што ў апошнія дні з-за перападаў тэмпературы дарожнае становішча ўскладняюць густыя туманы. 1 красавіка ў многіх раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей з-за густога туману ўведзены план «Надвор’е».

У ДАІ звяртаюць увагу на тое, што большасць дарожна-транспартных здарэнняў ва ўмовах туману — гэта сутыкненні з транспартам, які рухаецца наперадзе, нярэдкія і лабавыя сутыкненні. Рух у тумане ўскладняецца недастатковай бачнасцю і скажэннем адлегласцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0