Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Касьянік, гэта здарылася 31 сакавіка ў 20.30 на скрыжаванні вуліц Стафеева і Маскоўскай.

66-гадовы жыхар Брэста, які кіраваў аўтамабілем «Рэно-Лагуна», выязджаючы з вуліцы Стафеева на Маскоўскую на дазвольны сігнал святлафора, не прапусціў дзяўчат, якія пераходзілі дарогу, і ўчыніў на іх наезд.

У выніку 18-гадовая пацярпелая з закрытымі пераломамі копчыка і правай галёнкі, ударам правага тазасцегнавога сустава змешчана ў Брэсцкую цэнтральную гарадскую бальніцу, 17-гадовая — у абласную дзіцячую бальніцу. У яе ўдар грудной клеткі справа, драпіны абодвух перадплеччаў і правага каленнага сустава.

Абедзве дзяўчыны — жыхаркі Брэста. Устаноўлена, што яны пераходзілі праезную частку на дазвольны сігнал святлафора. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?