01.04.2013 / 12:31

Праваабаронцы-вясноўцы прэзентавалі новы офіс — фоты 3

Ён месціцца непадалёк ад суда Першамайскага раёна.

Праваабаронцы-вясноўцы працуюць у новым офісе.

Новы офіс месціцца непадалёк ад суда Першамайскага раёна — на вуліцы Мяржынскага.

У трохпакаёвым офісе ўжо кіпіць праца.

1 красавіка праваабаронцы прэзентавалі штогадовы агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе» і «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь».

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч прэзентуе агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе».

Выступае юрыст Павел Сапелка.

Новы офіс вонкава нагадвае колішні.

1 красавіка праваабаронцы-вясноўцы прэзентавалі штогадовы агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе», а таксама «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь».

Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе» была падрыхтаваная праваабаронцамі паводле непасрэдных зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, а таксама фактаў, сабраных праваабарончым цэнтрам.

У падрыхтоўцы «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь» браў удзел юрыст Павел Сапелка. Агляд ахоплівае не толькі турмы і следчыя ізалятары, але і закрытыя медычныя ўстановы, напрыклад, сухотныя дыспансеры.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што «вясноўцы» працягваюць працу і робяць гэта легальна. Адной з асноўных задач, якую яны ставяць перад сабой на бліжэйшы, з’яўляецца падрыхтоўка назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года.

Галоўнай задачай для сябе яны бачаць вызваленне палітвязняў.

Прэзентацыя прайшла на новым офісе праваабаронцаў, які месціцца ў некалькіх сотнях ад будынка суду Першамайскага раёна Мінска — па адрасе вуліца Мяржынскага, 8-26.

Пераезд на новае месца быў вымушаны. Пасля арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўлады канфіскавалі іх ранейшы офіс.

Перасяленне прыпадае на дзясятую гадавіну ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», нагадала праваабаронца Таццяна Равяка. «І мы ўсё адно працуем. Ужо дзесяць год».

Валянцін Стэфановіч расказаў пра складанасці пры пошуку новага памяшкання. «Трэ' было знайсці гаспадара, які б не меў у Беларусі бізнэсу. Было пажадана, каб ён не жыў тут, у Беларусі». Па словах праваабаронцы, яны знайшлі акурат такі варыянт. Дамова з гаспадаром памяшкання надзяляе іх шырокімі паўнамоцтвамі — ад здачы плошчаў у арэнду, да продажу кватэры ад імя ўласніка.

Сямён Печанко

0
удачи / Адказаць
01.04.2013 / 14:24
молодцы! Удачи вам! Вы все замечательные люди!
0
sob / Адказаць
01.04.2013 / 23:33
а где можно приобрести доклад ?
0
2sob / Адказаць
01.04.2013 / 23:51
Aгляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе» можна спампаваць у пдф тут: Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=107395 http://spring96.org/files/reviews/be/2012_review_by.pdf
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру