У Беларусі Рымска-каталіцкая царква мае вельмі важнае значэнне, і яе ўплыў у беларускім грамадстве вялікі. Гэта адзначыў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам.

«У гэтыя святочныя дні нам даводзіцца працаваць больш, але гэта работа — задавальненне, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Віншую Вас і ўсіх святароў Рымска-каталіцкай царквы з гэтымі цудоўнымі і самымі светлымі святамі. Думаю, яны будуць вечнымі, яны перажылі ўсе часы».

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што гэты год асаблівы, паколькі зусім нядаўна быў выбраны новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Вельмі важна тое, што адбываецца сёння ў Рымска-каталіцкай царкве, таму што ні для каго не сакрэт, што ў нас у Беларусі Рымска-каталіцкая царква мае вельмі вялікае значэнне і яе ўплыў у нашым грамадстве вялікі. Таму для мяне неабыякава, які стан спраў у Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?