У Беларусі 1 красавіка 2013 года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, у памеры 250 тыс. рублёў.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў ад 29 сакавіка 2013 года № 226.

Гэтай жа пастановай устаноўлены карэктуючыя каэфіцыенты да разлічаных па Адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Беларусі (АТС) тарыфных стаўках (акладах) работнікаў бюджэтных арганізацый, што тарыфікуюцца 1–27 разрадамі, у памерах 3,50–1,00.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, «неабходна забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі АТС з улікам карэктуючых каэфіцыентаў», гаворыцца ў дакуменце.

Папярэдні раз тарыфная стаўка першага разраду была павышаная ў Беларусі 1 студзеня 2013 года да 240 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?