Украінская студыя «1+1 Прадакшн» зняла дакументальную стужку-расследаванне. У ёй — 18 фактаў з гісторыі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны, якія хавала савецкая прапаганда. Па кожным з тых фактаў, кажуць стваральнікі фільма «Узровень сакрэтнасці 18», існуе дастаткова доказаў, каб яны не лічыліся ні версіямі, ні гіпотэзамі. Канал 1+1 — адзін з самых папулярных ва Украіне.

Большасць фактаў цалкам засакрэчаныя да гэтага часу. Кожны з іх — гэта вялікая памылка савецкага камандавання, затым была старанна схаваная савецкай уладай. Кожная каштавала сотняў і тысяч людскіх жыццяў.

1. Дняпроўскі дэсант 1943 — фантастычны подзвіг савецкіх салдатаў і маштабная памылка камандавання
2. Масавае забойства людзей НКВДыстамі ў Львоўскай турме

3. Кіеўскі ўмацаваны раён — асуджаныя на смерць

4. Падрыў 27 інкерманскіх штольняў разам з 10 000 тонаў боепрыпасаў войскамі НКВД

5. Палявыя ваенкаматы 1943 — чорнакашульнікі без артпадрыхтоўкі, без абмундзіравання і без зброі

6. Самы вялікі міф перамогі Чырвонай арміі — вызваленне Кіева,
баі пад Букрынам 1–2 лістапада 1943 — самая бяздарная вайсковая аперацыя

7. Керчанская дэсантная аперацыя 1 студзеня 1942 г. — буйная бессэнсоўная кровапралітная акцыя

8. Патапленне цеплахода «Арменія» — трагедыя, што пераўзышла «Тытанік» —
да 10 000 чалавек загінула

9. Рутчэнкава поле. Расстрэл падлеткаў і параненых савецкімі войскамі
ў Данецку ў чэрвені 1941 года

10. Вайсковая памылка абароны Севастопаля. Недарэчная эвакуацыя боепрыпасаў з абложанага горада

11. Найбольшая танкавая бітва пад Дубнам у 1941 стала самай буйной паразай СССР з-за адсутнасці паліва і радыёсувязі

12. Акружэннеі знішчэнне Паўднёва-Заходняга фронту савецкай арміі — найбольшае фіяска ў сусветнай вайсковай гісторыі

13. Падрыў Хрышчаціка разам з жыхарамі сіламі НКВД

14. Уцёкі ўсяго вайсковага камандавання з Севастопаля

15. Пекла ў Севастопалі

16. Падзеі ў Адэсе 1941. Могілкі санітарных машын разам з параненымі

17. Знішчэнне ДнепраГЭСа
савецкімі войскамі 18 жніўня 1941. Ланцуговая рэакцыя затаплення прылеглых тэрыторый з войскамі і людзьмі

18. Знішчэнне 2,5 млн інвалідаў савецкімі спецслужбамі пасля вайны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?