У Беларусі 1 красавіка зніжаны экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 224 ад 28 сакавіка 2013 года.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, экспартная пошліна на сырую нафту знізілася з 420,6 да 401,5 долара за тону. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, цяпер складае 265 даляраў за тону (у сакавіку — 277,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складае 361,4 даляра замест 378,6 у сакавіку.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжана з 131,4 да 70,5 даляра за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?