Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваў віншаванне прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.

"Правільнасць выбранага намі курсу на збліжэнне і паўсюднае развіццё інтэграцыйных працэсаў пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Высокія вынікі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах садзейнічаюць росту дабрабыту нашых грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што пры актыўнай пазіцыі Уладзіміра Пуціна, нацэленасці на далейшае збліжэнне ўмацуецца інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, якое адпавядае інтарэсам Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванне старшыні Савета міністраў саюзнай дзяржавы, старшыні урада Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву. "Актыўны міжурадавы дыялог садзейнічае ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Няўхільны рост тавараабароту, паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў у галіне навукі і інавацый, стварэнне ўмоў для забеспячэння роўных правоў грамадзян - важныя дасягненні саюзнага будаўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Віншавальныя пасланні з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваны таксама старшыні Савета федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту і іншым палітычным і грамадскім дзеячам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?