Улады Паўночнай Карэі паведамілі, што маюць намер аднавіць працу ядзерных аб’ектаў у Енбене, якія былі спыненыя ў 2007 годзе.

Згодна з падпісаным у 2007 годзе пагадненнем атамны рэактар ​​у Енбене, здольны вырабляць зброевы плутоній, быў зачынены ў абмен на пастаўкі прадуктаў харчавання ў краіну.

У апошнія месяцы напружанне на Карэйскім паўвостраве ўзрасло. У сакавіку Пхеньян абвясціў «стан вайны» з Паўднёвай Карэяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?