Вячаслаў Швед.

Вячаслаў Швед.

Як паведамляе крыніца ва ўніверсітэце, учора Рада Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта не абрала доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа на пасаду прафесара па конкурсе.

Раней гісторык даведаўся, што пасля 26 сакавіка — па заканчэнні кантракту — ён таксама не будзе кіраваць кафедрай беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.

Загад аб вызваленні з пасады загадчыка кафедры падпісаў яшчэ Яўген Роўба — былы рэктар ГрДУ.

Каб з ім заключылі новы кантракт на пасаду прафесара, Вячаслаў Швед мусіў праходзіць агульны конкурс. Цяпер, калі навуковец страціў абедзьве пасады, ён, фактычна, выкінуты з універсітэта.

Яшчэ год таму прафесара Шведа ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы». Але ў хуткім часе выйшла апальнае «Гродназнаўства», якое каштавала гісторыку спачатку паловы стаўкі, а цяпер, магчыма, і працы наогул, піша Твой стыль.

* * *

Нагадаем, што ўвосень быў звольнены выкладчык Андрэй Чарнякевіч, а ў нядзелю, 31 сакавіка, з адкрытым лістом да кіраўніка Гродзенскай вобласці Сямёна Шапіры выступіў выкладчык права Ігар Кузьмініч, які заявіў, што звальняецца ў знак пратэсту супраць ціску на выкладчыкаў навучальнай установы.

Глядзі таксама: Прафесар Швед: У Гродне мяне нават дворнікам не возьмуць
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0