Абяцаны Расіяй крэдыт у памеры 2 мільярдаў даляраў ЗША будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў (ЗВР), заявіла кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова 2 красавіка журналістам у Мінску.

Паводле яе слоў, крэдыт не пойдзе на папаўненне ЗВР, таму што ў гэтым няма неабходнасці.

Ермакова не выключыла, што ў красавіку Беларусь можа атрымаць чарговы (пяты) транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. даляраў. «Ёсць надзея, цвярозы розум павінен перамагчы. Калі не сёння, то заўтра», — сказала кіраўнік Нацбанка.

Разам з тым яна паведаміла, што на пасяджэнні экспертнай рады Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 1 красавіка канкрэтных рашэнняў наконт гэтага прынята не было.
Паводле слоў Ермаковай, беларускі бок нязгодны з той пазіцыяй, якая выказвалася на пасяджэнні рады. На ўдакладняючае пытанне, што гэта за пазіцыя, кіраўнік Нацбанка адказала: «Не будзем выказвацца загадзя. Дачакаемся рашэння».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?